Вы праглядаеце суполку [info]dudarstva

у фільме Маці Ўрагану (па Караткевічу калі што, аб паўстаньні Васіля Вашчылы ў Крычаўскім старостве 1740-1744) есьць момант, дзе апасьля няўдалага штурму замка над забітымі грае дудар... у тытрах знайшоў знаёмае імя - Уладзімер Пузыня. мабыць грае ен?? рок падобны - 1990... мабыць і не рарытэт, але нідзе спасылак на гэты хвільм не сустракаў... дарэчы - глядзеці усім.






артыкул пра вандроўку беларускіх дудароў у Славакію на фэст традыцыйнай дударскай музыкі. ЛіМ, 9 сакавіка 2012
Чытаць болей... )




Дударскі Клуб прэзэнтуе альманах DUDAR і на радасьцях п’е, таньчыць ды грае на дудах! Далучайся!

У праграме:
• шматлікія конкурсы, за ўдзел у якіх можна атрымаць у падарунак альманах;
• выступы лепшых дудароў Беларусі
• і як заўжды - танцавальны вэрхал з народнымі і сярэднявечнымі танцамі!

Кошт уваходу: 15 000
Для дудароў(!) з дудамі(!!!) уваход вольны + дудар можа правесьці аднаго чалавека!

8 лютага, серада
Клуб RE:PUBLIC, Прытыцкага 62 (мэтро Кунцаўшчына)
Уваход у клуб з 19:00
Пачатак выступаў каля 20:00

Даведкі: +375 29 5571663


Дударскі клуб
Сустрэча: http://vk.com/dk2012_dudar
Пра альманах… )


Originally posted by [info]kryviec at Літоўская дуда. Інструмент-міф


Дуда — касмалагічны, рытуальны, актыўны, мужчынскі інструмент і да сённяшняга часу праз дзейнасць разнастайных культурных і навучальных установаў выціснуты гармонікам, цымбаламі ды зусім недарэчнымі для тутэйшай традыцыі балалайкамі і домрамі. Лёс дуды ў чымсьці нагадвае лёс нашага краю, імя якога — Літва, было заменена чужым гэтай зямлі, прышлым з-за усходняй мяжы назовам — Беларусь. Рэч у тым, што арэал пашырэння таго тыпу інструменту, пра які будзе ісці гаворка, часта называнага беларускай дудой, не абмяжоўваецца толькі цяперашняй беларускай мяжой, ён працягваецца і на тэрыторыю сучасных Літвы (Аўкштайція) і Латвіі (Латгалія, або ранейшыя Інфлянты), прасочваецца нават лінія пераемнасці ў канструкцыі з тыпам эстонскай дуды. На усходзе і поўдні пашырэнне гэтага тыпу інструменту абмяжоўваецца беларускім этналінгвістычным абшарам. У цэлым гэты арэал супадае з зонай колішняга рассялення балтаў, а ў больш блізкія гістарычныя часы цалкам адпавядае тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Зыходзячы з гэтага, аўтар не лічыць карэктным называць інструмент толькі беларускім, і пакідае гэты тэрмін як умоўны, што апісвае факты, якія датычаць тэрыторыі сучаснай Беларусі.



Беларуская дуда — сапраўдная мясцовая адметнасць, ні ў кога не пазычаная, — мае ўсе шанцы стацца ў замежжы такім самым пазнавальным знакам краіны, як італьянскія макароны або швейцарскія банкі — пры ўмове, што беларуская дуда найперш будзе шанавацца ў самой краіне.
Такія самыя мэты пераследавалі і тыя, хто стаяў ля вытокаў вяртання забытага інструмента да жыцця: збіраў па вёсках і музеях інфармацыю, рэканструяваў дуды і вучыўся граць. А Дударскі клуб і ёсць плёнам супольнай працы. Дударскі клуб — гэта не канцэрт, дзе ёсць выступоўцы і гледачы; найперш гэта вечарына, дзе збіраюцца ахвочыя патанчыць пад жывую музыку — у прынцыпе, фармат вечарыны, які застаецца нязменным не адну сотню гадоў.

Фоторепортаж



Дударскі Клуб запршае на адкрыццё пятага(!) сезону фальклёрна-танцавальна-алкагольных вечарынаў!!! З маленькага бара за пяць год вечарыны дараслі да фармата вялікага клуба, і ў гэтым сезоне мы, традыцыйна праз сераду, сустракаемся ў клубе RE:PUBLIC — з вялікім танцполам і двума барамі! Цяпер месца хопіць усім!

Вас чакаюць гучанне дудаў (беларускіх і ня толькі), спевы і танцы, атмасфера карчмы, традыцыйнае шаленства, шмат піва і весялосьці. Разым з тым, не забудземся мы і пра сьвята Дзядоў, на якое прыпадае адкрыцьце сэзону.

У праграме — выступы адмысловых гасьцей, беларускія і еўрапейскія народныя танцы + джэмы ад дудароў і бубначоў з гуртоў Стары Ольса, Testamentum Terrae, Келіх Кола, Cornucopia i iншых. Для жадаючых – бясплатныя майстар-класы, кансультацыі ў настройцы і карыстанні інструментам.

Вечарыны Дударскага Клуба дый самі посьпехі ў адраджэньні старадаўняга музычнага інструмента — дуды — сапраўдны культурны феномен. Такога няма ані ў каго з нашых суседзяў! Хіба такое можна прапускаць?

2 лістапада (серада), 19:00 – 23:00
клуб RE:PUBLIC, Прытыцкага 62 (200 метраў ад мэтро Кунцаўшчына)

Кошт уваходу — 15 000 руб.

УВАГА! Дударам з дудой уваход вольны! Таксама дудар з дудой можа правесьці аднаго чалавека бясплатна ;)

Глядзі таксама:
Гэтая падзея ўкантахціку: http://vkontakte.ru/event31516891
Дударскі клуб: http://vkontakte.ru/dudarski_klub


Хай будзе для калекцыі)))

Здымак адсюль: http://news.tut.by/culture/253865.html 


Сяргей Тапчэўскі "Стары Ольса"

7 кастрычніка у Палацы культуры ветэранаў адбыўся канцэрт гурта сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса».

Фотарэпартаж



У паэме Я. Коласа "Новая зямля" ў раздзеле XIII. "ПАДГЛЯД ПЧОЛ", згадваюцца спевы пра дуду:

Тут грэбень Пальчык Ян хапае,
Сюды паперку далучае
Ды так жа грае спрытна, здольна,
Што ногi скачуць мiмавольна.
"Без музыкi, без дуды
Ходзяць ногi не туды;
Грай жа, дудка мая!
Куды дудка, туды я!"

(...)
Прысеў наш Яська, закруцiўся!
Ды як пайшоў, ды як пусцiўся!
Адкуль i дзе i што бярэцца
З дарогi ўсё змяце, здаецца.
"Там-там! тара-рам!
Там-та-цiта, цi-та-там!
Хадзi, хата, хадзi, печ!
Не шкадуй жа сваiх плеч!
Я найму дудара,
Дударыка-камара.
Грай, дударыку, грай,

А ты, муха, выцiнай!
Грай на скрыпцы, сляпень,
На басэтлi, авадзень!
Чмель, у бубен бубнi!
Шэршань, песню утнi!

і г.д.

Пакроўскія званы 2011

Традыцыйна пасля Багача ў Вільне пройдзе фестываль этнічных меншасцяў Літвы. Беларусь сёлета прадстаўляюць дударскі гурт Ветах і этнаграфічны гурт вёскі Стаўбун. Сярод удзельнікаў фэсту – Сяргей Старасцін, Яўген Яфрэмаў, фалькларысты з Латвіі, Літвы, Расіі, Славеніі, Іспаніі і Мексікі.







Яшчэ відэа з дударскага фэстывалю ў Познані. Там усялякія ангічане, палякі, чэхі, баўгары і іншыя языцы. Самае сьмешнае (Ленін і дзеці) патрыятычнае — з 3:24 па 4:20 ;)))


ЗЫ На заднем плане раптоўна дэтэктэд наш дацкі прынц Рунэ, які быў граўшы разок ў нас на Дудклубе ў мінулым сэзоне :)

Усім вядома, што ў знакамітым творы Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня" неаднаразова згадваецца дуда. Але мала хто ведае, што дуду Баршчэўскі згадвае ў сваім вершы "Рабункі мужыкоў". Упершыню твор быў надрукаваны ў 1840 г. пад назвай "Bunt chłopów przeciw Ekonomowi"* Верш прысвечаны бунту сялян супраць паноў падчас вайны 1812 г. Мяркуецца, што пасля вайны і быў створаны гэты верш. Там цікавыя наступныя радкі, у якіх згадваюцца матэрыялы для аздаблення дуды і рагаўня(?):

"...І мы доўга так гулялі,
Што хацелі, пілі, бралі,
Той браў плацці на вяроўку,
Чым абшыць жонкі шнуроўку,
Цыны, медзі, колькі мог,
Чым абліць дуду і рог
..."


*Barszczewski Jan. Bunt chłopów przeciw Ekonomowi. // Rypiński A. Białoruś. – Paryż, 1840. – Str. 207-208.

Скаталася тут нашая дэлегацыя на міжнародны фэст у Пазнань, памерацца пішчыкамі з гадзкімі скоцкімі дудамі. Мясцовае ТВ пра гэтую падзею насельніцтва пяпярэдзіла, каб пасьпелі эвакуявацца. У кадр патрапілі Testamentum Terrae і Дзяніс Сухі:

Паважаная сябры! Я рады паведаміць што зараз ва ўсіх фанатаў дуды ёсць шыкоўная магчымасць навучыцца граць на хайлэнде (шатландскай дудзе). Будуць праводзіцца групавыя й індывідуальныя заняткі ў Менску, а таксама для тых хто не жыве ў сталіцы можна будзе арганізаваць заняткі з дапамогай Скайпу. У перспектыве стварэнне першага сапраўднага пайпбэнду і ўдзел у сапраўдных міжнародных спаборніцтвах, як бэндам так і сольна. Кантактная інфармацыя на http://dudar.by

Уважаемые друзья! Я рад сообщить, что теперь у всех любителей волынки есть отличная возможность научиться играть на шотландской волынке. В Минске будут проводиться групповые и индивидуальные занятия, для жителей других городов Беларуси можно учиться по Скайпу. В перспективе создание первого настоящего окестра волынщиков для представления Беларуси на международной арене. Контакты на http://dudar.by

Последний дударь

Выпадкова на варожай тэрыторыі знайшоў свежы артыкул "Последний дударь":  http://www.sb.by/post/120320/



"Вельмі зацікавіла гэтая інфа: И, наконец, в минувшие выходные мы отправились в путь — на встречу с Николаем Короткевичем — старейшим белорусским дударем (волынщиком), родившимся в 1932 году...Сосновский сообщил, что единственный раз был у музыканта в 2007–м, с тех пор они не общались. То есть ехали мы наугад, отгоняя прочь мысль: человек пожилой,
мало ли что с ним могло произойти...Предчувствие, увы, не обмануло...проживающая рядом старшая сестра Короткевича сказала, что брат сильно болеет и уже длительное время лежит в одной из псковских больниц".

Калі я верна зразумеў, да апошняга "традыцыйнага" дудара Беларусі экспедыцыя прыязджала толькі адзін раз. І больш ніякіх кантактаў. Памятаю, як адзін замежны музыка сказаў пра сябе: "Ну ці не ідыёт я?!". Хай даследчыкі дуды скажуць пра сябе тое ж самае.

Зьміцер Сідаровіч распавядае пра беларускую дуду


Зьміцер Сідаровіч - Дудар


з выступу на Вялейшчыне:
http://vialejka.org/3092-sidarovicz-videa-2011.html

Расейская валынка

Во такое дзіва знайшоў у сеціве. Пазначана, што гэта руская валынка часоў Івана Грознага. Здаецца, што гэта чыстая фантазія. Канструкцыя нейкая фэнтэзійная, асабліва нажная помпа. Здаецца, такога і блізка нідзе не было(?).



11 чэрвеня 2011г. падчас прэзентацыі


30 Тра 2011




Хто, калі не я… : Да 60-годдзя Міколы Козенкі / укл. В. Калацэй. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2011. – 370 с. : іл.

Кніга прысвечана этнографу, прадзюсару, педагогу, даследчыку харэаграфічнай спадчыны беларусаў, які распачаў у Беларусі 1990-х «рэвалюцыю» ў галіне побытавага танца.

У зборнік уваходзіць артыкул Э.Шчадрыной "Пра адну нягучную рэвалюцыю" - дакументальны аналіз гісторыі з'яўлення на Беларусі клубных дударскіх дыскатэк у начных клубах з разборам этнакультурнага генезісу і сацыяльных інтэнцый гэтай з'явы.

Набыць і замовіць кнігу можна ў выдавецтве "Чатыры чвэрці".

 
Hedningarna граюць вельмі дзіўную музыку на экзатычных інструментах, можа нават самую дзіўную ў свеце.

Канцэрт гурта Hedningarna адбыўся адразу з двух нагодаў. Па-першае, фольк-зоркі адкрылі Дні Швецыі ў Беларусі, а па-другое, выступілі ў межах 10-га па ліку "Дударскага фэстываля". Выхад на сцэну музыкаў, якія ўжо чвэрць стагоддзя ствараюць арыгінальную музыку, прадставіў лідар гурта "Стары Ольса" і завадатар "Дударскага фэсту" Зміцер Сасноўскі і арганізатар самага першага фэсту Тодар Кашкурэвіч. Hedningarna добравядомы гурт у сябе на Радзіме ды ў свеце. Іх дэбютны дыск у 1989 годзе атрымаў тры шведскіх "Грэмі" і быў прызнаны лепшым фолкавым рэлізам. У 90-х іх кружэлкі разыходзіліся ў колькасці 150 000 асобнікаў, а рэмікс на іх песню "Kruspolska" трапіў у лік лідэраў еўрапейскіх чартаў.


Фотарэпартаж

Юбілейны “Дударскі фэст-2011” адметны прыездам трох замежных зорак сярэднявечнай і фальклорнай музыкі – гуртоў Fidelius (Германія), Hedningarna (Швецыя) і Open Folk (Польшча).

Праграма фэста:

12 траўня

19.00 - Канцэрт у Палацы ветэранаў (вул.Я.Купалы, 21): Essa (Беларусь), Стары Ольса (Беларусь), Litvintroll (Беларусь).
На канцэрце будуць прысутнічаць спецыяльна запрошаныя госьці - удзельнікі гурта Hedningarna.

Квіткі: 20 000 – 30 000

13 траўня

19.00 - Сольны канцэрт Hedningarna (Швецыя) у Палацы ветэранаў (вул.Я.Купалы, 21).

Квіткі: 25 000 – 40 000

14 траўня

Канферэнцыя “Захаванне дударскай традыцыі на Усходзе Еўропы” (Хутар "Шаўловічы", Валожынскі раён). У праграме афіцыйная частка з дакладамі даследчыкаў, неафіцыйная частка – сумесны нямецка-шведска-беларускі джэм-сэйшн.

Абмежаваны доступ па папярэдняй замове праз e-mail: zsasnouski@tut.by

15 траўня

12.00 - Канцэрт у музейным комплексе "Дудуткі": Fidelius (Германія), Стары Ольса (Беларусь)

18.00 - Апошні канцэрт у клубе Рэактар! (вул В.Харужэй, 29): Fidelius (Германія), Стары Ольса (Беларусь), Кашлаты Вох (Беларусь), Testamentum terrae (Беларусь). Спецыяльныя госць - Open Folk (Польшча).

Квіткі: 20 000 – 40 000

Кропкі продажу квіткоў: Пераход Коласа, Гум, клуб Рэактар, Палац Ветэранаў, Iron Dream і інш.
Даведкі: 29 6490888.

Hedningarna

Посмотреть в полный размер, 24.54 КБ, 350x246 )

Гурт заснаваны ў Швецыі ў 1987 годзе. Hedningarna часткова шведскі, часткова фінскі фольк-гурт, які грае сумесь электроннай і рок музыкі з элементамі старадаўняй скандынаўскай народнай музыкі.

Fidelius

Посмотреть в полный размер, 46.12 КБ, 350x233 )

Нямецкі гурт складаецца з трох чалавек, якія з дапамогай старых музычных інструментах (дудэльзакаў, шалмеяў, фідэляў, барабанаў, цыстраў) граюць старадаўнюю нямецкую музыку. Музыкі шукаюць забытыя песні ў бібліятэках і потым прапануюць іх публіцы. Фідэліусы працуюць над перакладамі старых песен нямецкіх сорбаў (мова якіх, дарэчы, падобна на беларускую).

Open Folk

Посмотреть в полный размер, 60.17 КБ, 350x250 )

Гурт сярэднявечнай еўрапейскай і фолькавай музыкі. Быў заснаваны ў 1987 годзе ў Польшчы. У рэпертуары – свецкая, танцавальная і рэлігійная музыка Сярэднявечча, Рэнесанса і Барока, а таксама традыцыйны еўрапейскі фальклор. Выкарыстоўвае старадаўнія інструменты розных краін свету: флейты, дуды, фідэлі, віолы да гамба, кельцкія арфы, клавесін, лютні, перкусіі.

Спонсары фэста 2011

Амбасада Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь


Польскі інстытут у Мінску


Сярэднявечны тэатр "Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза"


Канцэрн "БЕЛПІ"



Аргкамітэт фэста - кантакты

Зміцер Сасноўскі (прадзюсар)
+375 29 66-36-879
+375 29 258-92-83
zsasnouski@tut.by

Агенства BMA-group (арганізацыйная падтрымка)
+ 375 29 766-24-25
w1979@tut.by

Аня Несцерава (арганізацыйная і інтэрнэт-падтрымка)
+375 29 685-03-74
Ahene@yandex.ru

Картинка 2164x1616, 792.94 КБ )

Прома-ролік праграмы, пардон, трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь.
Літоўскі лось, латышскі алень і беларускі зубр-вэдэвэшнік даведаліся пра дуду і перадаюць усім аматарам "славянских волынок" прывітаньне ;))



Мульты кандовыя, канешне. Але выкарыстаньне дуды ў гэтым кантэксьце паказальнае. Цікава, хто аўтарам ідэйку падкінуў?

ЗЫ Акрамя дуды ў якасьці, так бы мовіць, аб’яднаўчых сімвалаў у гэтай сэрыі ролікаў выкарыстоўваюцца яшчэ дранікі і купальле. Усе ролікі даступныя на чатырох мовах - ангельскай, латыскай, літоўскай і… рускай.

Традыцыі і пераемнікі

 


КАНЦЭРТ МАЛАДЁЖНЫХ ФАЛЬКЛОРНЫХ ГУРТОЎ
«Традыцыі і пераемнікі»

• ВЕТАХ, ТАЛАКА, РАМЕ, ВЯСНЯНКА, ЭТНАСУПОЛКА, ГРАМНІЦЫ, ГУДЫ (Мінск)
• ГОРИНА (Роўна, Украіна)
• SALTARELLO (Пінск)
• КАЛЫХАНКА (Міханавічы)
• АРИНУШКА (Вільнюс, Літва)

Палац ветэранаў, вул. Я.Купалы, 21
(Уваход па квітках)

квіткі ў касе Палаца ветэранаў

Пачатак:  30 красавіка а 19:00

Дударскi клуб i прома-агенцыя Asylum запрашаюць вас в клуб SFERA на чарговую дударскую вечарну, апошнюю клубную ў гэтым сэзоне. Далей будуць і Дударскі Фэст, і адкрытыя пляцоўкі, але ў клубе сезон 2010-2011 закрываем :)

Адмыслова запрошаны госьць гэтым разам — гурт „Бона Сфорца” — новая каманда вядомай дударкі Аксаны Касьцян ("Расалія", "Стары Ольса").

У праграме — выступ запрошаных гасьцей, беларускія і еўрапейскія народныя танцы + дударскiя джэмы ад музыкаў гуртоў Стары Ольса, Testamentum Terrae, Келіх Кола, Cornucopia i iншых...

МЕСЦА: Клуб СФЕРА, пр-т Дзяржынскага 77а (каля Медінстытута)

ЧАС: 19:00-23:00

КОШТ КВIТКА:
7.000 танцпол
14.000 столiк
+ келiх пiва ў падарунак кожнаму! =)

Квiткi можна набыць у касе клуба ў дзень мерапрыемства.

Дведкi i замова столiкаў: +375(33) 334-63-44

Сустрэча ВКонтакте: http://vkontakte.ru/event25933245


Амаль два гады таму на Барысаўшчыне запісаў расповяд пра музычны інструмент, які паставіў мяне ў тупік. Так і не ведаю, што гэта. Падобна на дуду, але не дуда ў класічным выглядзе. Мо зусім іншы інструмент. Вось Вам расшыфроўка запіса:

"- Як мех, а тады многа такіх палачак-трубачак такіх - ігралі дудачкі. Ой, забыла як называецца эты інструмент. Такая санціметраў дваццаць яна была выглядзела і трапачкай абшыта: трапачкай с адной стараны, трапачкай і с другой абшыта. А там трубачкі былі. І када бярош, как гармошка такая, як гармошка ну губная такая, і ў этыя трубачкі дуеш - і голас роў. Там і трошкі дзе нажымаеш этыя. Дажэ нескалька было с пер'ямі. Пяро такое ад гусі, пер'е такія. Вот забыла, как называецца.

(дастаю з пляцака і дэманструю бабульке "лепельскую" дуду)

Ну такія во былі. Былі. Да. Былі, толькі меншыя. Ну во такія во, толькі размеры меншыя. Надзявалі іх сюда на эту, на шыю надзявалі і дулі. Мех такі быў, толькі тут во на шэю так надзявалі, бралі і дулі. На грудзях во так вісела, на грудзях.

- Колькі трубак было?
- Чатыры, пяць, толькі меншыя, па-меньшэ. Як мушкеты такія, трошкі большыя, каторыя кураць, во, толькі большыя велечыной. Мусліны тыя называліся, мусліны! Гэты інструмент называліся мусліны. Успомніла, мусліны, вот".

Запісана ў 2009 г. Скварчэўскім Зміцерам ад Каралёнак Ніны Фёдараўны 1945 г.н. у в. Дубяні Барысаўскага р-на.


Якія будуць меркаванні?

Міколка-дуда(паравоз)

Гады 3 таму на Хутары Алеся Лася, у рамках дударскай канферэнцыі, Раман Абрамчук распавёў, што чуў запіс дуды ў кінафільме Міколка-паравоз, які йшоў па тэлебачанню. Адразу ўсе ажывіліся, заківалі галовамі, ага трэба знайсці і паспяхова на гэта забыліся))) Фільм на дзіва даволі лёгка адшукаўся ў тырнэтах. 1956 год беларусьфільм Кампазітрары Алўнікаў і Бельзацкій, гукааперетар(гукарэжысераў тады не было))) Демкін
Але ж на жаль у тытрах не указаны запіс. Прапаную спадарству паслухаць і прааналізаваць!



Дударскi клуб i агенства Asylum запрашаюць вас в клуб SFERA на чарговую дударскую вечарыну.

Адмыслова запрошаны госьць гэтым разам — гурт „Ветах” — адзін са старэйшых гуртоў дудовае музыкі ў Беларусі:
http://vkontakte.ru/club19987891
http://vietah.narod.ru



У праграме — выступ запрошаных гасьцей, беларускія і еўрапейскія народныя танцы.
+ дударскiя джэмы ад музыкаў гуртоў Стары Ольса, Testamentum Terrae, Келіх Кола, Cornucopia i iншых...

Клуб СФЕРА, пр-т Дзяржынскага 77а (каля Медінстытута)

Чытаць болей... )

Камрад  [info]gedygold падкінуў выявы з выдання  Žiemgaliai. Baltų archeologijos paroda. Katalogas. Lietuvos nacionalinis muziejus, 2005. старонка 214. 

Тут хоць не дудар, але дзядзька свойскі - земгал з жалейкай. Малюнак зроблены на тынку. 13 стагоддзе. Знойдзена на гарадзішчы Тэрветэ.


Bill Millin



Bill Millin - асабісты дудар лорда Lovat'a, які пад час дэсантаваньня аліянцкіх войскаў у нармандыі 6 чэрвеня 1944 г., хадзіў у кілце па беразе й граў марш Шкоцкай гвардыі „Highland Laddie" і песьню „Road to the Isles”, тым самым падбадзёрваючы сваех сяброў па зброі зь 1-st Commando Brigade. Нямецкія камрады, нават перасталі страляць у ягоным кірунку... Дуда ягоная захоўваецца ў Нацыянальным Музэі Вайны ў Шкоцыі.

Profile

dudarstva_no_comm
[info]dudarstva
Дударства на Беларусі
http://dudar.info

Tags

Page Summary

Latest Month

Крс 2012
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Syndicate

RSS Atom

COPYRIGHTS

Усе аўтарскія правы захаваныя. Па магчымасьці матэрыялы публікуюцца са згоды аўтараў.

Пры перадруку выяваў і тэкстаў актыўная спасылка на суполку абавязковая!!!



Дызайн © [info]skepsys, 2008

Дызайн суполкі заснаваны на макеце ад Tiffany Chow.









Akavita: каталог, рейтинг, счетчик для сайтов Беларуси


Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow